Новости

Выдавецтва «Чатыры чвэрці» запрашае ўсіх жадаючых
20 лістапада 2026 года ў 11:00 у г. Бабруйску (вул. Інтэрнацыянальная, 15, кінатэатр «Таварыш», 2-і паверх)
адбудзецца прэзентацыя кніг пісьменніка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Вячаслава Раменчыка выдавецтвам «Чатыры чвэрці» пры ўдзеле аўтара.

Подробнее

12 верасня 2026 года аграгарадок Зембін, што на Барысаўшчыне, адсвяткаваў сваё 500-годдзе. Адначасова там адбыўся фестываль-кірмаш працаўнікоў раёна «Дажынкі–2026».

Запрошаная на свята дырэктар і галоўны рэдактар выдавецтва «Чатыры чвэрці» Ліліяна Анцух павіншавала жыхароў і гасцей і прадставіла 2- дапоўненае выданне кнігі «Зембін: кароткі экскурс у гісторыю і сучаснасць. Жыццяпіс зембінцаў», падрыхтаванай да святочнага дня.

Подробнее

На пасяджэнні Круглага стала «Дзейнасць Саюза пісьменнікаў Беларусі на сучасным этапе: новыя праекты, міжнароднае супрацоўніцтва, падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства», што праходзіў у Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дырэктар і галоўны рэдактар Ліліяна Анцух падрабязна распавяла пра стасункі з вядомымі замежнымі пісьменнікамі, творы якіх ўбачылі свет за апошнія гады, і мерапрыемствы, якія праводзіць выдавецтва сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі па папулярызацыі такіх праектаў. Цікавасць беларусаў да знакамітых аўтараў, асабліва з расійскіх рэгіёнаў узрастае, таму паслядоўная праца выдавецтва скіравана ў даследаванні сучаснай літаратуры Расіі, а таксама іншых краін.

Подробнее

19 чэрвеня 2026 года дырэктар і галоўны рэдактар выдавецтва «Чатыры чвэрці» Ліліяна Анцух разам з першым намеснікам старшыні СПБ Аленай Стэльмах і старшынёй МГА СПБ Міхасём Пазняковым прыняла ўдзел у лекторыі ад Саюза пісьменнікаў Беларусі, які праходзіў у межах фестывалю «Бібліялета» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Подробнее

      Завяршыўся XII Кніжны фестываль «Красная Плошча» ў Маскве. Ён доўжыўся з 4 па 7 чэрвеня і стаў не проста літаратурным форумам, а сапраўдным дыханнем часу: 27 тэматычных пляцовак, больш за 400 выдавецтваў з усёй Расіі і краін блізкага замежжа, амаль 500 аўтараў — вядомых пісьменнікаў і маладых літаратараў з розных краін, дзесяткі тысяч гасцей. Як прызналі самі арганізатары, сёлетні фестываль перавысіў усе чаканні — і чытацкія, і выдавецкія.

Подробнее

Напярэдадні Дня славянскага пісьменства і культуры выдавецтва атрымала запрашэнне ад Цюменскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі прыняць удзел (анлайн) у папулярнай праграме «Літаратурныя сустрэчы». У нашым дыялогу з яе стваральнікам і вядучым, вядомым расійскім пісьменнікам, грамадскім дзеячам, доктарам палітычных навук Леанідам Кірылавічам Івановым першым пытаннем да мяне было, як адзначаецца гэтае свята ў нашай краіне. 

Подробнее

      5 мая 2026 года в Долгиновской средней школе произошло уникальное событие — состоялась встреча с прославленным скульптором, народным художником Беларуси Владимиром Ивановичем Слободчиковым, имя которого носит школа.
      В тёплой атмосфере прошла презентация книги о нём «Владимир Слободчиков: «Моя скульптура – моя душа», выпущенной в издательстве «Четыре четверти». Её провела литературный редактор книги Лилиана Анцух.

Подробнее

      5 мая 2026 года в государственном учреждении «Президентская библиотека Республики Беларусь» в преддверии Дня Великой Победы состоялось открытие поисково-мемориальной выставки «Не вернувшимся из полета». Мероприятие прошло в рамках белорусско-российского проекта Информационного центра архивно-мемориальной работы «Чтим и помним». Гостей выставки приветствовала директор Президентской библиотеки Секач Елена Викторовна.

Подробнее

Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна 30 красавіка 2026 года прыняла ўдзел у чарговай анлайн-сустрэчы ў рамках міжнароднага праекта «Расія – Казахстан – Беларусь: творчыя сустрэчы анлайн». Тэлемост, які прайшоў пад лозунгам «Нас аб’ядноўвае Перамога», быў прымеркаваны да Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў. 
      Удзельнікамі анлайн-сустрэчы сталі прадстаўнікі ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна» (г. Мінск, Рэспубліка Беларусь), Курганскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі імя А. К. Югава (г. Курган, Расійская Федэрацыя) і Паўночна-Казахстанскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі імя Сабіта Муканава (г. Петрапаўлаўск, Рэспубліка Казахстан).

Подробнее

      24 апреля 2026 года в Минской районной центральной библиотеке состоялась творческая встреча с белорусской писательницей, известным сценаристом и тележурналистом Ксенией Бахаревой. Мероприятие собрало ценителей остросюжетного жанра и тех, кто интересуется историей криминальной журналистики в Беларуси.

Подробнее

Страницы