Гэты зборнік адметны тым, што тут упершыню пад адной вокладкай сабраны творы маладых і зусім юных аўтараў Валожыншчыны. Большасць іх былі ў свой час пераможцамі і дыпламантамі раённага конкурсу “Маладыя галасы”, які штогод праводзіць народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры пры падтрымцы аддзелаў культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Аўтары — школьнікі, студэнты і працуючая моладзь, якія ў сваіх спробах пяра шчыра апяваюць прыгажосць родных мясцін, любоў да Радзімы, непаўторную Краіну Дзяцінства, светла-хвалюючае пачуццё першага кахання. У іх радках падзяка тым, хто падараваў усім нам гэты непаўторны цудоўны свет, і роздум, і гумарыстычна-сатырычны погляд на розныя праявы жыцця.
Упэўнены, што творы юных валожынцаў знойдуць водгук у сэрцах не толькі равеснікаў, але і сталых чытачоў.
Добавить комментарий