Леанід Левановіч – лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1998) і прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2005). У кнігу «Ларыса, альбо Каханне аўтамабіліста» ўваходзяць некалькі твораў. Да яе можна даць падзагаловак: беларус на сямі вятрах планеты. І насамрэч: «Якар надзеі» – аповесць пра беларуса, марака атамнай падлодкі Паўночнага флоту. Герой эратычна-філасофскай аповесці «Ларыса, альбо Каханне аўтамабіліста» – вучоны-мовазнаўца, заўзяты аўтааматар. Дакументальная аповесць «Зямля і людзі» прысвечана беларусам-цаліннікам.
Добавить комментарий