Дадзеным выданнем беларуская цымбалістка, старшы выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, салістка Белдзяржфілармоніі Вераніка Прадзед працягвае выданне калекцыі сшыткаў арыгінальных твораў для беларускіх цымбалаў пад агульнай назвай «Хрэстаматыя цымбаліста». Калекцыя складаецца з чатырох раздзелаў: «Творы для беларускіх цымбалаў сола», «Творы для беларускіх цымбалаў з фартэпіяна», «Творы для беларускіх цымбалаў у складзе ансамбля», «Клавіры твораў для беларускіх цымбалаў з аркестрам». Па меры напісання кампазітарамі новых твораў для беларускіх цымбалаў укладальнік плануе папаўняць кожны раздзел калекцыі свежымі выданнямі.
Адрасуецца выканаўцам і выкладчыкам музыкі.
Добавить комментарий