Вандроўка да хлеба

Адна з аўтараў нашай кнігі-альбома «Вандроўка да хлеба» серыі «Культурная спадчына Беларусі» Таццяна Васільеўна Валодзіна, доктар філалагічных навук, фалькларыст, этналінгвіст, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў філіяла «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы» ўзяла ўдзел у Міжнародным навуковым сімпозіуме «Антрапалогія рэлігіі», арганізаваным сумесна Кыргызска-Турэцкім універсітэтам «Манас» і Кырзгызскім дзяржаўным універсітэтам. Яна расказала ўдзельнікам сімпозіума, што выдавецтвам «Чатыры чвэрці» глыбока прапрацавана тэма гісторыі хлебапякарства Беларусі, носьбітаў і пераемнікаў старажытных традыцый, звычаяў і свят беларусаў. Кніга была прэзентавана ў якасці падарунка кіраўніцтву ўніверсітэта.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.