Вітаю ўсіх удзельнікаў Рэспубліканскага конкурсу «Трыенале маладых мастакоў»!
Дадзены праект, які павінен адлюстраваць моц мастацтва таленавітых і адораных маладых аўтараў, стаў доўгачаканай падзеяй і яскравай імпрэзай.
Самаадданасць беларускай моладзі справе мастацтва, глыбіня творчых пошукаў, рэалізацыя асабістага таленту дзеля ўзбагачэння нацыянальнай культуры, разнастайнасць жанраў, формаў і напрамкаў сведчаць аб росквіце беларускай культуры, высокім прафесійным узроўні майстэрства, надаюць імпульс стваральнага развіцця.
Трыенале маладых мастакоў праводзіцца ўпершыню і з’яўляецца цудоўнай нагодай прадэманстраваць беларусам і гасцям нашай краіны творчыя дасягненні маладых талентаў, адкрыць новыя імёны.
Жадаю аўтарам плёну і новых творчых перамог, наведвальнікам выставы — асалоды ад судакранання з высокім мастацтвам, прыемных уражанняў і добрага настрою! Арганізатарам выказваю шчырыя словы падзякі за прафесіяналізм і любоў да сваёй справы!
Юрый Паўлавіч Бондар, Міністр культуры Рэспублікі Беларусь
Добавить комментарий