У новым выданні Васіль Міхайлавіч Дубейка прадстаўляе зацікаўленаму чытачу ўнікальныя звесткі аб паходжанні айконімаў існуючых і зніклых паселішчаў Баранавіцкага раёна.
Аналізуюцца варыянты найменняў, абгрунтоўваецца іх этымалогія, падаюцца імёны заснавальнікаў сяліб, даюцца кароткія гістарычныя звесткі. У кнізе таксама адлюстраваны змены, што адбыліся з цягам часу ў назвах населеных пуктаў.
Адрасавана краязнаўцам, мовазнаўцам, гісторыкам, студэнтам, маладому пакаленню, усім, хто неабыякавы да мінулага роднага краю.
Добавить комментарий