У кнізе сабраны гумарыстычныя творы, якімi апошнія гады радаваў Андрэй Сідарэйка чытачоў часопіса сатыры і гумару «Вожык», выданняў «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Настаўніцкая газета». Гумарэскі, іранескі, п’есы, фельетоны не толькі могуць палепшыць настрой, але і адлюстроўваюць негатыўныя з’явы ў грамадстве.
Хто быў студэнтам, узгадае, як нялёгка прыгатаваць вячэру без страт, вясковы жыхар даведаецца, колькі карова можа даваць малака, мужчыны знойдуць адказ, якія кветкі лепш за ўсё дарыць. І шмат іншых цікавых і неверагодных гісторый чакаюць чытачоў кнiгi.
ЗМI аб выданнi:
ЛiМ, №20 (№4975) от 25.05.2018. "Выдавецкi кошык"
Буда-Кошелевская районная общественно-политическая газета Авангард от 14.10.2018 "І жартам, і ўсур'ёз"
Літаратура і мастацтва. Крытыка "ЛіМ": (Ня)сумныя гісторыйкі
Добавить комментарий