У новым зборніку Януся Мальца «Галава — не вядро, альбо Ё-маё!» сабраны празаічныя творы, якія ў розныя гады былі створаны і апублікаваны ў беларускай перыёдыцы. Чытаючы гумарэскі, фельетоны, карацелькі і іншыя творы рознай літаратурнай формы ў чытача ёсць магчымасць пасмяяцца з тагачасных жыццёвых рэалій. А хтосьці ўспомніць іх, бо быў сведкам тых падзей, і скептычна ўсміхнецца, зрабіўшы выснову: «А ці не наступаем мы і сёння на тыя ж самыя граблі?» У любым выпадку настрой, упэўнены, у кожнага палепшыцца.
Разлічана на разумных чытачоў, асабліва тых, хто мае пачуццё гумару.
ЗМI аб выданнi:
13 чэрвеня 2018 года, zviazda.by: Сатырычным пяром — па заганах і хібах
Добавить комментарий