«Дума аб Бацькаўшчыне» – першая кніга таленавітага паэта з Валожыншчыны Сяргея Маляўскага – прысвечана роднаму краю, малой радзіме аўтара, які, зазірнуўшы глыбока ў гісторыю Валожына, разважае аб паходжанні назвы паселішча, расказвае аб яго знакамітых уладарах, гербе... Творамі, прысвечанымі подзвігу ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, аўтар выказвае ім шчырую падзяку. І ўсюды – разважанні аб сэнсе жыцця. Цудоўныя пераклады вершаў і паэм Сяргея Ясеніна на беларускую мову дапаўняюць шматгранную палітру зместу кнігі.
Кніга будзе цікавай для ўсіх, хто любіць і шануе сваю спадчыну, родную мову.
Добавить комментарий