дек
22
2016
0
Шаноўныя сябры і калегі!
Выдавецтва «Чатыры чвэрці» запрашае
на літаратурна-музычную імпрэзу «Тэрапія смехам»,
што адбудзецца пры ўдзеле ансамбля народнай музыкі «Менскі гармонік»
і знакамітых аўтараў.
Мікола Маляўка, Мікола Чарняўскі, Казімір Камейша, Пётр Радзечка, Рэгіна Рэўтовіч падораць Вам цудоўны калядны настрой,
прачытаўшы свае лепшыя гумарыстычныя творы.
Кнігі серыі праілюстраваны работамі
вядомага беларускага мастака Валянціна Губарава.
Чакаем Вас 23.12.2016 у 17.30
г. Мінск, вул. Казлова, 3 (Палац мастацтваў)





