Віншуем нашага аўтара з перамогай!

Маргарыта Латышкевіч, як і яшчэ дзевяць чалавек, стала пераможцай першага міжнароднага конкурсу маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «Мост дружбы». У конкурсе ўдзельнічала каля двухсот чалавек ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў.

Па выніках конкурсу быў выдадзены літаратурны альманах. Туды ўвайшлі апавяданні дзесяці (па пяць ад Беларусі і Расіі) маладых талентаў. Іх прозвішчы вызначаў экспертны савет пад кіраўніцтвам рэктара Літаратурнага інстытута імя М. Горкага доктара філалагічных навук Барыса Тарасава. (Па матэрыялах газеты Рэспубліка ад 23.10.2013 http://respublika.info/5860/culture/article65188/)

У 2011 годзе ў выдавецтве «Чатыры чвэрці» выйшла кніга Маргарыты Латышкевіч «Пульс навальніц» (серыя «Мінскія маладыя галасы»).

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.