Гэтая кніга — своеасаблівае падсумаванне вынікаў дзейнасці беларускага літаратуразнаўца Вячаслава Чамярыцкага, плён даследавання шматвяковай пісьмовай спадчыны беларускага народа.
Ёсць некалькі прычын прачытаць кнігу. Па-першае, аўтар дапамагае чытачу здзейсніць падарожжа ў далёкае мінулае беларускай краіны, раскрыць таямніцы даўніх летапісаў і хронік, у якіх праўдзіва адлюстравалася драматычная гісторыя нашых продкаў. Па-другое, шырока прадстаўлена скарыназнаўчая тэматыка: асэнсоўваюцца творчая спадчына беларускага асветніка-гуманіста, змест і сутнасць яго тытанічнага подзвігу, прасочваецца няпросты жыццёвы шлях і сапраўды еўрапейскі ўзровень дзейнасці. Па-трэцяе, у кнізе змешчаны цыкл нарысаў пра выдатных беларускіх асветнікаў, пісьменнікаў і вучоных, дзеячаў і даследчыкаў беларускай гісторыі, літаратуры і культуры: Ігната Даніловіча і Мікалая Улашчыка, Юльяна Пшыркова і Аляксандра Коршунава, Генадзя Кісялёва і Аляксея Мельнікава...
Нарысы, артыкулы, эсэ, змешчаныя ў выданні, адрасаваны ў першую чар гу навукоўцам, выкладчыкам і студэнтам, а таксама шырокаму колу чытачоў.
ЗМI аб выданнi:
22.05.2018 zviazda.by: Хітраспляценні летапісаў
Добавить комментарий