Іскрынкі свайго непаўторнага гумару, які склаў новую кнігу Казіміра Камейшы «З агню ды ў прысак», аўтар збіраў спакваля, на працягу многіх гадоў жыцця і творчасці, занатоўваючы ці запамінаючы ўсё тое, што дарыла яму родная Налібоцкая пушча, сустрэчы з людзьмі на дарогах і ростанях, на прыпынках, пад небам і пад стрэхамі. Гэта не толькі тое, што рыфмавалася, але і запісвалася ў блакноты, чулася ад сяброў і знаёмых, бачылася на ўласныя вочы.
Гумар паэта, як і яго вершы, як і яго проза, мае мяккую пушчанскую падфарбоўку, цёплы лірычны адгалос, а часам і нечаканы падтэкст, нават намёк, што ўласцівы найбольш раздзелу «Партрэцікі». А там, дзе не бачна «партрэціка», ёсць абавязкова добры, зусім не зласлівы, смешны, жыццёвы малюнак.
Выданне адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Добавить комментарий