Новую кнігу Анатоля Крэйдзіча «Хуліган» склалі творы розных жанраў: аповесці, апавяданні, нататкі, мініяцюры. Шматаблічная яна не толькі па форме, але і па падыходзе да асэнсавання рэчаіснасці, мастацкага адлюстравання сучаснасці і сучаснікаў. З’ядноўвае ж яе ў адзінае цэлае беларускі дух, якім прасякнуты кожны радок, а таксама тонкі псіхалагізм і заглыбленасць у з’явы, якія даследуюцца з дапамогай слова.
Адрасавана шырокаму колу чытачоў.
СМI аб кнiге:
14.06.2017. Звязда.by: Застацца сабой…
Добавить комментарий