Сам зведаўшы жахі вайны, Іван Стадольнік у аўтабіяграфічных апавяданнях паказвае пасляваеннае жыццё розных пакаленняў — удзельнікаў вайны, дзяцей і ўнукаў. Тады многае вярталася на сваё месца, людзі былі занятыя штодзённымі клопатамі. Для ветэранаў галоўным шчасцем было, што «жыць стала добра». Маладыя кахалі, вучыліся, працавалі і марылі аб простым сямейным шчасці. Але дзе-нідзе яшчэ прысутнічаюць жорсткасць, бессардэчнасць і цынізм, прычым не толькі сярод дарослых, але і сярод іх дзяцей. Аўтар нагадвае ўсім, што пры любых жыццёвых абставінах трэба заставацца Чалавекам, міласэрным, мудрым і цярплівым.
Добавить комментарий