Новую кнігу паэзіі Змітрака Марозава склалі вершы, санеты, вянкі санетаў, першы ў еўрапейскай літаратуры вянок вянкоў санетаў «Апакаліпсіс душы», створаныя паэтам за многія гады літаратурнай працы. Творы, змешчаныя ў кнізе, складаюць своеасаблівае пано, якое адлюстроўвае наш час, яго праблемы і клопаты, а таксама чалавека ў гэтым часе з яго перажываннямі, думкамі, надзеямі.
Тонкая інтымная лірыка, вобразнасць і назіральнасць, глыбокае веданне побыту вяскоўцаў, прачулыя радкі пра бацькоўскі край і дарагіх сэрцу людзей, вернасць традыцыям і любоў да матчынай мовы, адказная грамадзянская пазіцыя — усё гэта дзякуючы таленавітаму слову З. Марозава не пакіне абыякавымі прыхільнікаў сапраўднай паэзіі.
Добавить комментарий