«Тары-бары» — пятая кніга літаратурных пародый Анатоля Зэкава, вядомага майстра гэтага жанру, першага ўладальніка прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі «Залаты Купідон» за лепшую кнігу ў намінацыі «Сатыра і гумар». Перад гэтым былі — «Дуэль» (1994), «Дуэль-2» (1995), «Кругі ў галаве» (2007) і «Каханне на снезе» (2011).
Кніга зацікавіць як паэтаў, што трапілі на вастрыё парады-ста, так і тых, хто пакуль што выслізнуў з-пад яго пяра і аказаўся незаслужана «абдзеленым» увагай, а галоўнае — усіх чытачоў, якія любяць паэзію ў цэлым і гумар у прыватнасці. Той жа, хто хоць аднойчы чуў гэтыя і іншыя пародыі ў цудоўным выкананні аўтара, безумоўна, захоча прачытаць іх яшчэ і сам.
Добавить комментарий