Вялікую частку кнігі вершаў складаюць верлібры, якія ўзнік лі на мяжы паэзіі і прозы і адлюстроўваюць аўтарскую пазіцыю ў адвечным супрацьстаянні добрага і злога, рацыянальнага і эмацыянальнага. Аб’яднаныя ў тэматычныя часткі, яны раскрываюць акалічнасці жыцця чалавека і пошукі ім сваёй дарогі. Грамадзянскія і лірычныя, вершы лёгка ўспрымаюцца, ёмкія радкі па меры прачытання выбудоўваюцца ў пэўным рытме. Распачынаецца і заканчваецца кніга традыцыйнымі вершамі з запамінальнымі рыфмамі і строфамі.
Выданне адрасавана шырокай чытацкай аўдыторыі.
Добавить комментарий