Хваляваннем за лёс чалавека ў сучасным грамадстве, за свет, у якім мы жывём, прасякнуты радкі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі паэта Міколы Мятліцкага. Звяртаючыся да чытача, паэт закранае трагічную памяць Чарнобыля, сваёй роднай палескай вёскі, з болем нагадвае: у век навукова-тэхнічнага прагрэсу ад прафесійных ведаў, сумлення і духоўнасці залежаць лёсы сённяшніх і наступных пакаленняў.
Добавить комментарий