Віялета, бабулечка і чароўны дроцік» – новая казка пісьменніцы Стасі Наркевіч (Настассі Лазебнай). Аўтарка расказвае пра дзяўчынку, якая шмат чаго пераадольвае, каб дапамагчы бабульцы пазбавіць сваіх бацькоў ад чараў. У казцы шмат народнай мудрасці. Чытаючы яе, вы міжволі апынецеся ў цудоўным горадзе Чараградзе, дзе адбываюцца ўсе прыгоды. Кніга аздоблена малюнкамі, якія дзеці могуць расфарбаваць.
Кніга будзе цікавай не толькі тым, хто ўмее чытаць сам, але і тым, каму будуць чытаць бацькі ці бабулі і дзядулі.
Добавить комментарий