Рагнеда адмаўляе князю Уладзіміру, становіцца сведкай гібелі бацькі і братоў, а пасля гвалтам трапляе ў яго дом. Прайшоўшы праз здраду, палон і жаданне помсты, яна робіць выбар, які вызначыць будучыню Полацкай зямлі. Разам з сынам Ізяславам княгіня пачынае новую старонку беларускай гісторыі, а яе род дасць пачатак цэлай плеядзе славутых імёнаў — ад Усяслава Чарадзея да Еўфрасінні Полацкай.
Твор Таццяны Караленкі пераасэнсоўвае адну з самых драматычных старонак айчыннай гісторыі, злучаючы летапісныя падзеі, паэтычнае слова і жывыя вобразы. Гэта кніга пра годнасць, мацярынскую любоў, памяць і вытокі беларускай дзяржаўнасці.
Добавить комментарий