Запрашаем на прэзентацыю новай кнігі Кацярыны Масэ «Плод Дрэва тварэння»

22 мая а 19:00 ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М. Багдановіча, 13) 

адбудзецца прэзентацыя артбука
«Плод Дрэва тварэння: метадалогія і метафізіка творчасці»

Аўтар Кацярына Масэ распавядае: «Што ўяўляе сабою артбук “Плод Дрэва тварэння”? Гэтая праца, плён майго шматгадовага досведу як паэткі ды мастачкі, ёсць грунтоўным тэкстава-візуальным даследаваннем творчай практыкі: ад вельмі прыкладных яе аспектаў да больш тонкіх псіхалагічных працэсаў і метафізічнага ўзроўню. На імпрэзе я раскажу вам пра працэс стварэння кнігі, разам з маім калегам ды сябрам Ігарам Бабковым мы пазнаёмім вас з яе ўнутранай філасофіяй ды асноватворнымі ідэямі, зачытаем некаторыя фрагменты і адкажам на вашыя пытанні. Запрашаем кожнага, хто неабыякавы да энэргіі тварэння ў сваім жыцці! Падчас прэзентацыі вы зможаце набыць кнігу, да таго ж вас чакае некалькі сюрпрызаў, сярод якіх — магчымасць атрымаць асобнік у падарунак… Медытуйма разам пад шатамі Дрэва тварэння!»

Кошт удзелу ў імпрэзе – 8 р. (кошт уваходнага квітка ў музей).

Набыць выданне можна ў кнігарні «Акадэмкніга» і падчас імпрэзы.

Да сустрэчы!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.