Гэтая кніга ёсць пераважна альбом, у якім на аснове фотаздымкаў, малюнкаў і мапаў зроблена спроба перадаць, якой магла быць даўнейшая Налібоцкая пушча. «Даўнейшая» ў аўтарскім разуменні азначае пушчанскі стан да татальнага асушэння і шыракасяжных лесанарыхтовак 1960-х і 1970- х гадоў, але па магчымасці аўтар спрабаваў зазірнуць у пушчанскую пракавечнасць нават далей. Як уяўляецца, хутчэй за ўсё, тое будзе Налібоцкая пушча другой паловы дзевятнаццатага і першай паловы дваццатага стагоддзяў. Акрамя тагачасных пушчанскіх краявідаў, для паказу даўнейшых варункаў Налібоцкай пушчы выкарыстаны фотаздымкі знакавых гатункаў звяроў і птушак, але таксама на фоне больш-менш першаснага пушчанскага асяроддзя.
Добавить комментарий