Кніга «Святло вачэй» — люстэрка душы аўтара. Ствараючы літаратурныя вобразы, паэт надае ім рысы рэальных людзей. Больш таго, некаторыя з прыдуманых асоб у пэўнай меры маюць аўтабіяграфічныя рысы, бо каго аўтар ведае лепш, чым сябе. Кідаючы свайго героя ў канкрэтную сітуацыю, паэт як бы выпрабоўвае сябе на трываласць, задаецца пытаннем: як бы сам паступіў на іх месцы? Нехта сумуе, а хтосьці застаецца ў расчараванні. Напэўна, было і так, што аўтар радаваўся: дзякуй Богу, гэта адбывалася не са мной. Але ў кожным з галоўных герояў жыве часцінка самога аўтара. Радкі твораў напоўнены думкамі, разважаннямі і перажываннямі. Бясспрэчна, гэта кніга згуртуе вакол сябе дастойных сваёй Айчыны сяброў- аднадумцаў.
Добавить комментарий