6–7 верасня Ліда стала гаспадаром урачыстасцей Дня беларускага пісьменства. Гэта свята стала выдатнай магчымасцю не толькі аддаць даніну павагі гісторыі, але і сустрэцца з сучаснымі аўтарамі і адкрыць для сябе пазнавальныя кнігі. Выдавецтва «Чатыры чвэрці» сумесна з Мінскім гарадскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі арганізавала буйную прэзентацыю новых выданняў. Вядучыя Ліліяна Анцух і Міхась Пазнякоў стварылі жывую і камфортную атмасферу, дзякуючы якой кожны аўтар мог падзяліцца са слухачамі сваім творчым шляхам. Прэзентавалі выпушчаныя кнігі папулярных серый: «Дзеці вайны», «Сучасная проза», «Асоба і час», «Малая радзіма», «Дэтэктыўныя гісторыі» і «Жаночыя лёсы». Жыхары і госці горада з цікавасцю слухалі эмацыйныя выступы аўтараў: Наталлі Саветнай, Валерыя Міхайлоўскага, Ксеніі Бахаравай, Івана Карэнды і Анатоля Хвайніцкага. Іх аповеды пра працу над выданнем былі поўныя шчырых эмоцый і асабістых перажыванняў.
Дырэктар і галоўны рэдактар выдавецтва Ліліяна Анцух асобную ўвагу засяродзіла на кнігах серыі «Дзеці вайны», якая карыстаецца вялікай папулярнасцю ў бібліятэк краіны. З удзелам супрацоўнікаў выдавецтва Жанны Клімянок і Святланы Франко былі прадстаўлены выпушчаныя ў Год 80-годдзя Перамогі новыя выданні гэтай серыі: «Поварёнок» Вячаслава Раменчыка, «По следу зверя» Валерыя Брадоўскага, «Снайпер Маша» Рыгора Саланца і «Была бесконечной война» Наталлі Саветнай.
Ліліяна Анцух прадставіла шматлікія навінкі, сярод якіх: «Дыханьем слов Твоих...» Валянціны Паліканінай, «За гранью времени: Vita aeterna» Вячаслава Раменчыка, «Любовь цвета хаки» Рыгора Саланца, «Моя скульптура – моя душа» Уладзіміра Слабодчыкава, «Не лічыць крокі свае...» Ліліяны Анцух, «Шамякін суд» Васіля Шырко, «Дом для адзінай» Зінаіды Дудзюк, «Княгиня» Алега Ананьева.
Цёплая сустрэча адбылася з калектывам бібліятэкі горада Ліды.
Дзякуем арганізатарам і ўсім прысутным за цудоўную атмасферу!




