ноя
05
2014
0
Дарагія сябры!
Выдавецтва «Чатыры чвэрці» інфармуе:
13 лістапада а 17-й гадзіне
адбудзецца сустрэча з чытачамі,
якая ўключае літаратурна-музычную кампазіцыю,
прысвечаную творчасці вядомага беларускага пісьменніка Віктара Шніпа.
З удзелам аўтара пройдзе прэзентацыя новых кніг, выдадзеных у 2014 годзе: у серыі «Бiблiятэка Саюза пiсьменнiкаў Беларусi» — кніга «Першы папяровы снег», у серыі «Бібліятэка Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі» — «Тутэйшая туга».
Супрацоўнікі выдавецтва
чакаюць неабыякавых да беларускага слова чытачоў на шчырую размову аб літаратуры, ролі і значэнні яе ў жыцці сучаснага чалавека.
Месца сустрэчы: Бібліятэка імя Янкі Купалы
Мінск, вул. В. Харужай, 16





