Як павысіць моўную культуру грамадства?

      Мова — галоўны сродак нашых зносін, праз яе мы выказваем усё, што ў нашых думках і ў нашай душы. Усё часцей вакол чуюцца нецэнзурныя словы. Яны вылятаюць з вуснаў самых розных людзей незалежна ад узросту, полу і прафесіі. Нават у літаратурных творах пісьменнікі часам ужываюць абсцэнную лексіку. Чаму так адбываецца? Наколькі наогул можна выкрасліць нецэнзурныя словы з нашага жыцця і як гэта зрабіць? Пра гэта ішла гаворка 7 мая 2024 года падчас круглага стала на тэму «Моўная культура як сродак фарміравання духоўна-маральнай асобы ў сучасным грамадстве», які адбыўся па ініцыятыве сакратара Грамадскага савета па маральнасці Алены Стэльмах.

      Ліліяна Анцух, дырэктар выдавецтва «Чатыры чвэрці», член Саюза пісьменнікаў Беларусі:
      — З пачатку сваёй дзейнасці выдавецтва «Чатыры чвэрці» мае дачыненне да такой важнай справы, як адраджэнне духоўнасці ў Беларусі. Трыццаць гадоў таму працу калектыву благаславіў Уладыка Філарэт. Першымі створанымі кнігамі былі тыя, што выйшлі ў серыі «Нашы духоўныя каштоўнасці». У іх складанні прымалі ўдзел вядомыя даследчыкі царкоўнай гісторыі. Гэтыя кнігі былі вельмі патрэбныя грамадству, таму што неслі неабходныя веды аб праваслаўных ісцінах і сапраўдных каштоўнасцях. Гаварыць пра ненарматыўную лексіку, а таксама прапаганду жорсткасці было б дзіўным. За гады існавання мы выпускалі і класіку, і творы выдатных пісьменнікаў сучаснай літаратуры. Калі-нікалі нам даводзіцца нават выхоўваць пісьменніка. Калі аўтару дзесьці трэба выказацца больш моцна, прапаноўваем замену, знаходзім нейкае выйсце. Да сёння наша прынцыповая пазіцыя не мяняецца. Дарэчы, заўважылі, што ў расійскай літаратуры іншая тэндэнцыя. Там аўтар можа дазволіць сабе шмат больш. А паколькі мы выдаём сёння і знакамітых аўтараў з розных рэгіёнаў Расіі (у серыі «Сучасная проза»), то як у нашых, так і ў іх творах прытрымліваемся сваіх прынцыпаў. Планка маральнай адказнасці за тое, што мы нясём чытачу, ніколі не апускалася.

Фота Кастуся Дробава

Чытаць далей
РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”. Хатняя старонка. Культура.: Як павысіць моўную культуру грамадства?
ОО «Союз писателей Беларуси»: В Доме литератора в Минске прошел "круглый стол"

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.