Выдавецтва «Чатыры чвэрці» на «Бібліякараване» ў Мастах

      Выдатным падарункам сустрэла Мастоўская раённая бібліятэка дэлегацыю. У вялікім светлым фае супрацоўнікамі бібліятэкі была аформлена выстава, прысвечаная 30-гадоваму юбілею выдавецтва «Чатыры чвэрці».
      Сёлета на «Бібліякараване» выдавецтва прадстаўлялі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі: дырэктар выдавецтва «Чатыры чвэрці» Л. Ф. Анцух, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ М. П. Пазнякоў, паэт В. П. Паліканіна і кампазітар і выканаўца В. С. Мяцельскі.
      На ўрачыстым адкрыцці «Бібліякаравана» прысутнічалі намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама Марына Восіпаўна Давыдзік, загадчык сектара культуры Мастоўскага райвыканкама Анастасія Валер’еўна Палуйчык, сведка падзей Вялікай Айчыннай вайны Валянціна Навумаўна Сазонава і дырэктар Мастоўскай раённай бібліятэкі Таццяна Іосіфаўна Стэльмах.
      Адкрыў імпрэзу народны ансамбль народнай песні «Ярыца». Выступоўцы засяродзілі ўвагу прысутных на ваенна-патрыятычных тэмах: гучалі вершы, песні. А Валянціна Навумаўна расказала прысутным аб сваім дзяцінстве падчас вайны.
      Пасля прэзентацый кніг супрацоўнікі бібліятэкі правялі для гасцей невялічкую экскурсію па бібліятэцы і горадзе. Усе атрымалі вялікую асалоду ад прыгажосці Нёмана падчас шпацыру на пешаходным мосце — дарэчы, самым доўгім у Беларусі. З вялікай удзячнасцю супрацоўнікам бібліятэкі пакідалі гэты цудоўны горад з надзеяй вярнуцца яшчэ.

ГУК "Мостовская районная библиотека": "Книга как судьба…"

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.