фев
26
2026
0
На справаздачным сходзе Мінскага гарадскога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», які адбыўся 25 лютага 2026 года, дырэктар і галоўны рэдактар нашага выдавецтва, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ліліяна Фёдараўна Анцух была ўзнагароджана Граматай Саюза пісьменнікаў.
Высокую ўзнагароду яна атрымала за адметны ўклад у развіццё беларуска-расійскіх літаратурных сувязяў і актыўную творчую працу.
Шчыра віншуем Ліліяну Фёдараўну і жадаем новых творчых поспехаў!





