Свята беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне

У яркія моманты Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2025» унесла ўклад і выдавецтва «Чатыры чвэрці», якое прадставіла на фестывалі яго дырэктар і галоўны рэдактар Ліліяна Анцух. Разам з Мінскім гарадскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі ў атмасферы творчасці, натхнення і цёплых сустрэч Ліліяна Фёдараўна прыняла ўдзел у мерапрыемствах на радзіме Янкі Купалы — у Вязынцы. Дзе некалі гучалі радкі Янкі Купалы, прадставілі свае вершы натхнёныя спадчынай вялікага песняра маладыя паэты.

У школе мастацтваў на ўзнагароджанні пераможцаў конкурса імя Міколы Мятліцкага Ліліяна Анцух расказала аб сумеснай працы выдавецтва і легендарнага паэта і перакладчыка: у 2012 годзе выйшла яго глыбокая, пранікнёная кніга «Чалавек падымае неба» — сапраўдны скарб беларускай літаратуры.

Адбылася творчая сустрэча з Заслужаным дзеячам культуры Беларусі, дзіўнай суразмоўніцай Людмілай Кебіч.

Фінальным акордам на галоўнай сцэне сталі выступленні юных талентаў з розных гарадоў Беларусі — дзень завяршыўся вялікім святам паэзіі і музыкі, дзе зліліся разам галасы аўтараў, чытачоў і знатакоў прыгожага. Атмасфера фестывалю — цёплыя сустрэчы з калегамі, сяброўскія гутаркі з бібліятэкарамі, смех і натхненне — зрабілі яго па-сапраўднаму незабыўным.

«Чатыры чвэрці» зноў даказала: культура Беларусі жыве, развіваецца і дорыць свету дзіўныя таленты.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.