Сустрэча з празаікам Віктарам Праўдзіным

      10 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча "Нелюбімыя гінуць" вучняў 9 "А" і 9 "В" класа ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г.п. Шаркаўшчына" з членам Саюза пісьменікаў Беларусі, празаікам Віктарам Праўдзіным.

      Размова з аўтарам была цікавай і эмацыйнай. Падчас сустрэчы Віктар Аляксандравіч адказаў на пытанні: "Ці патрэбны сучаснасці бібліятэкі?", "На каго з маладых беларускіх пісьменікаў звярнуць увагу?". Дыялогу са слухачамі вельмі спрыяла сяброўская атмасфера. А яшчэ пісьменнік расказаў аб працы над напісаннем рамана "Парыж, Эйфелева вежа і …", які перамог у Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі "Лепшы твор прозы 2021 года". Удзельнікі даведаліся, што ў аснову напісання рамана ляглі рэальныя падзеі і лёсы людзей, якія працуюць на зямлі. 

      У В.А. Праўдзіна асобыя адносіны да Шаркаўшчыны, бо дзяцінства яго прайшло ў вёсцы Гарадзец на рацэ Мнюта. Дзіцячыя ўспаміны пісьменніка ляглі ў аснову некаторых апавяданяў, якія змешчаны ў кнізе "Іду насустрач". Напрыканцы сустрэчы пісьменнік уручыў кнігі з аўтографам удзельнікам сустрэчы, якія перамаглі ў прадметных алімпіядах. Дзіцячай бібліятэцы пісьменнік перадаў у дар кнігі свайго сябра – пісьменніка і паэта Ганада Чарказяна.

Паводле матэрыялаў Шаркаўшчынскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.