16 мая 2025 года адбылася сустрэча дырэктара і галоўнага рэдактара выдавецтва «Чатыры чвэрці» Ліліяны Анцух са студэнтамі і выкладчыкамі кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Зацікаўленая размова вылілася ў своеасаблівы майстар-клас, на якім Ліліяна Фёдараўна падзялілася вопытам выдавецтва і сваім асабістым, дала парады, якімі ведамі трэба валодаць, каб прыйсці працаваць у кнігавыдавецкую галіну, займацца падрыхтоўкай кніг.
Загадчык кафедры Георгій Канстанцінавіч Чахоўскі зачытаў вытрымкі пра дзейнасць выдавецтва з апублікаванага ў шматлікіх сродках масавай інфармацыі. Гэта дадало размове большай скіраванасці на прафесійную арыентацыю.
Спадзяемся, што такія сустрэчы паспрыяюць папаўненню кадрамі многіх выдавецтваў краіны. Будучыя прафесіяналы — філолагі звернуць увагу на цікавую працу ў рэдакцыйна-выдавецкіх установах.
На сайце філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта была апублікавана інфармацыя аб гэтым мерапрыемстве: "Профориентационная встреча с директором и главным редактором издательства «Четыре четверти» Лилианой Федоровной Анцух"