июн
20
2022
0
16 чэрвеня 2022 года ў Дзяржынскай раённай бібліятэцы прайшла прэзентацыя чарговай кнігі з серыі «Малая радзіма» — «Навасады» А. А. Стэльмах.
Аб працы выдавецтва «Чатыры чвэрці» на працягу амаль трыццаці гадоў і гісторыі нараджэння серыі «Малая радзіма» ў 2015 годзе расказала рэдактар Ж. Ю. Клімянок. Таксама падзякавала дырэктару бібліятэкі В. В. Клімовіч за сумесную працу над падрыхтоўкай і выпускам кніг «Солдаты Победы», прысвечаных гісторыі подзвігаў радавых салдат Вялікай Айчыннай вайны, звязаных лёсамі з Дзяржыншчынай.
На прэзентацыі прысутнічалі вядомыя пісьменнікі Навум Гальпяровіч, Уладзімір Мазго, Анатоль Гармаза, гучалі беларускія песні.





