фев
24
2014
0
З 5 па 9 лютага ў сталічным выставачным цэнтры «БелЭкспа» прайшла ХХІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Кнігавыдаўцы з 25 дзяржаў свету завіталі ў Мінск з высокай місіяй умацавання гуманітарнага супрацоўніцтва, наладжвання сяброўскіх і партнёрскіх стасункаў паміж нашымі дзяржавамі і народамі. На кніжным форуме былі прадстаўлены больш як 600 экспанентаў, а праграма выстаўкі ўключала каля 200 імпрэз.
Актыўна ўдзельнічала ў рабоце выстаўкі і выдавецтва «Чатыры чвэрці». Праграму работы выдавецтва ў межах кніжнага форуму склалі пяць прэзентацый з удзелам аўтараў, дзе былі прадстаўлены найбольш значныя выданні, якія ўбачылi свет у выдавецтве ў 2013 годзе. Сярод іх:
- Прэзентацыя кнігі «Геном Ньютона» С. Трахімёнка.
- Прэзентацыя кнігі «Жыві!» Р. Малахоўскага.
- Прэзентацыя кніг да 70-годдзя Перамогі:
- «Беражыце шыпшыну» М. Маляўкі (серыя «Дзеці вайны»);
- «Точка» А. Падкацік (серыя «Дзеці вайны»);
- «На плошчы памяці маёй» М. Чарняўскага (серыя «Дзеці вайны»);
- «Sons» М. Чаргiнца і інш.
- Прэзентацыя дзіцячых кніг выдавецтва пры ўдзеле фальклорнага ансамбля «Мілавіца» Цэнтра дадатковай адукацыі «Ветразь» Кастрычніцкага раёна г. Мінска:
- «Время всегда хорошее» А. Жвалеўскага, Я. Пастэрнак;
- «Интернет-сыщик», «Интернет-солдат», «Интернет-мальчик» У. Кулічэнкі;
- «Россыпи чудес» Я. Жабко.
- Прэзентацыя кніг у серыі «Бiбліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі»:
- «Побег на край дождя» А. Бадака;
- «За буйки» А. Андрэева;
- «Голубая метель» А. Новіка і інш.





