Кніга прысвечана 90-годдзю з дня нараджэння А. С. Чопчыца, вядомага дзеяча ў галіне беларускай нацыянальнай музычнай культуры, знакамітага хормайстра і педагога, аўтара вучэбных праграм і метадычных дапаможнікаў па музыцы, стваральніка і мастацкага кіраўніка аднаго з пер шых на Беларусі аматарскага ансамбля песні і танца «Нёман» Гродзенскага гарадскога Дома культуры.
Успаміны родных, калег, сяброў і вучняў раскрываюць шматгранны талент асобы Адама Сідаравіча, яго жыццё і лёс. Кніга ілюстравана фотаздымкамі, даюцца ўзоры ўласнай творчасці асобы і яго паслядоўніка — сына Аляксандра Адамавіча Чопчыца, кампазітара.
Адрасуецца выкладчыкам і студэнтам, магістрантам і аспі рантам гуманітарных і музычных навучальных устаноў, а таксама калектывам аматарскай творчасці і ўсім, каго цікавіць гісторыя культуры Беларусі.
Добавить комментарий