Прыхільнікам прыгожага пісьменства імя Надзеі Салодкай добра знаёмае. Яе творчы почырк не зблытаеш ні з якім іншым. Вершы таленавітай паэткі любяць, чытаюць, кладуць на музыку і спяваюць па ўсёй Беларусі.
У новай кнізе «Я плюс Я» аўтар паставіла мэтай ураўнаважыць свае паэтычныя творы на рускай і беларускай мовах, сцвярджаючы тым самым багацце, прыгажосць і неабмежаваныя магчымасці беларускага слова. Яна не называе гэта перакладамі, але абгрунтавана лічыць перастварэннем па-беларуску раней напісанага на рускай мове і аддае на суд шаноўнага чытача.
Добавить комментарий