У зборнік увайшлі матэрыялы, прысвечаныя 80-годдзю лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, доктара філасофскіх навук, прафесара Энгельса Дарашэвіча – аднаго з заснавальнікаў беларускай культуралогіі, сацыёлага культуры, гісторыка навукі, педагога і даследчыка нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Надрукаваная асобным раздзелам «Тэорыя фальклору» – тэкст, над якім прафесар Дарашэвіч працаваў у 2009–2011 гадах.
Адрасуецца спецыялістам у галіне фалькларыстыкі, этналогіі, этнаграфіі, культуралогіі, гісторыі мастацтваў, студэнтам і магістрантам, а таксама тым, каго цікавіць традыцыйная культура Усходняй Еўропы.
Добавить комментарий