Першую кнігу маладой аўтаркі склалi вершы, напісаныя на працягу 16 гадоў на спрадвечныя тэмы — любоў да матулі, каханне, Сусвет. Тут і яркія моманты дзяцінства, і першае каханне, і расчараванні, і страты.
Паэтка назвала сваю кнігу “Табе. І толькі Табе”, а каму менавіта прысвечаны радкі, можна зразумець, прачытаўшы яе, а таксама даведацца пра бачанне філасофіі жыцця самой Веранікі Луня.
Добавить комментарий