
У новай кнізе Васіль Макарэвіч імкнуўся не толькі ўзнавіць жыццёвы і творчы шлях такіх майстроў мастацкага слова, якімі з’яўляюцца А. Куляшоў, А. Вялюгін, А. Русак і маладзейшых за іх, напрыклад, С. Гаўрусёва, А. Сербантовіча, А. Наўроцкага і нашых сучаснікаў: І. Катлярова, С. Шах, Г. Пашкова, К. Камейшы ды і іншых, але і заглыбіцца ў творы, пранікнуць у іх «лабараторыю», зразумець, дзе тояцца і адкуль пачынаюць бруіць вытокі іх паэтычнага слова і таленту.
Кожны з іх зрабіў свой значны ўнёсак у скарбніцу беларускай літаратуры.
Усім чытачам цікава будзе пазнаёміцца як з жыццёвым шляхам пісьменнікаў, так і з некаторымі таямніцамі і сакрэтамі іх творчасці. Адрасавана выданне таксама школьнікам і студэнтам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, усім аматарам беларускага слова.
Добавить комментарий