Падзеі ў кнізе так ці іначай звязаны з лёсам лірычнага героя. Дух жывіць еднасць з продкамі, натхняе — да сучаснікаў любоў. Роздум над пражытым і перажытым — сам-насам з сумленнем — хвалюе, радуе і засмучае: не ўсе задумы і мары, акрыленыя небам, збыліся на зямлі. Жыццё выпрабоўвала на трываласць і ў дзяцінстве, і ў юнацтве, і ў сталыя гады. Трывожныя думкі і цяпер, у новым веку, захмарваюць блакіт, адпрэчваюць сон: хапае праблемных пытанняў у розных праявах дома, на радзіме, неспакойна ў свеце — ідуць «малыя войны з вялікаю крывёй».
Лёс аднаго чалавека — у лёсе краіны. Паэтычны вобраз сланечніка, узнятага над бытам, асвячае старонкі кнігі — шчырай споведзі аўтара перад Богам і людзьмі, перад будучыняй.
СМI аб выданнi:
13 чэрвеня 2018 года, zviazda.by: Як прыручыць Снежную Каралеву?
Добавить комментарий