У кнізе змешчаны раман-эсэ «Серабрыстыя таполі», у якім аўтар паказаў жыццё і творчасць незвычайнага мастака ХІХ стагоддзя, містычнага рамантыка Валенція Ваньковіча. Ён нарадзіўся ў маёнтку на Ігуменшчыне (цяпер Бярэзінскі раён), у ціхім куточку на рэчцы Ушы. Скончыў Віленскі ўніверсітэт, Пецярбургскую Імператарскую Акадэмію мастацтваў. Партрэтамі мастака захапляліся ва ўсёй Еўропе, многія з іх знаходзяцца ў музеях Літвы, Расіі, Польшчы і Францыі, у прыватных калекцыях у ЗША. Мастак ведаў Аляксандра Пушкіна, маляваў яго, быў лепшым сябрам Адама Міцкевіча, выканаў некалькі ягоных партрэтаў. Жыў у знакамітага польскага паэта ў Парыжы, там жа і пахаваны.
Лёс трох сыноў мастака таксама адметны. Яны прымалі ўдзел у паўстанні пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, былі знаёмы з ім. Адбывалі пакаранне ў Сібіры.
Акрамя рамана ў кнізе змешчаны навелы і замалёўкі.
Добавить комментарий