Перад Вамі першая кніга вершаў Маргарыты Латышкевіч, аднаго з пастаянных аўтараў часопіса «Маладосць» і штотыднёвіка «ЛіМ». Творы, сабраныя ў зборніку, прысвечаны самым розным тэмам: тут можна знайсці і філасофскія развагі, і пейзажныя замалёўкі, і ўрбаністычную лірыку (што нядзіўна для паэта-гараджаніна), нават – збольшага жартоўныя вершы.
Гэтая кніжка прэзентуе станаўленне аўтара за апошнія некалькі гадоў, што само па сабе цікава. Апрача таго, пры ўсіх эксперыментах у форме і змесце, кожны твор скіраваны як да дыялогу з чытачом – з Вамі, – так і да дыялогу з папярэднікамі, з мэтрамі, з класікамі.
Аўтар шчыра перакананы, што толькі ў суразмоўі, супрацоўніцтве чытача і пісьменніка – аснова плённай творчасці. Таму натуральна, што кніга арыентавана на шырокае кола чытачоў – аматараў беларускага слова і проста цікаўных.
Добавить комментарий