Новую кнігу вядомага беларускага пісьменніка Міхася Слівы склалі аповесці, навелы, мініяцюры. Галоўная тэма — каханне, тое вечнае пачуццё, што хвалюе сэрца, высакародзіць душу і робіць жыццё радасным, але часта прыносіць трывогі ды пакуты. Шчыра піша аўтар і аб сяброўстве, аб адказнасці за свае ўчынкі. Гэтым тэмам прысвечаны і творы замежных майстроў прозы, пераствораныя Міхасём Мітрафанавічам па-беларуску.
Займальныя сюжэты, неардынарныя жыццёвыя сітуацыі, шчырыя пачуцці герояў робяць кнігу цікавай, будзяць думкі і эмоцыі чытачоў.
Добавить комментарий