ПЛОД ДРЭВА ТВАРЭННЯ

Автор: 
Год: 
2026
ISBN: 
978-985-581-802-2
Объем: 
222 стр.
Размер: 
25.0x25.0 см
Переплет: 
твердый
Язык: 
Белорусский
Статус: 
Нет в наличии

Здольнасць тварыць: спазнаўшы аднойчы гэты смак, на яго немагчыма забыцца, немагчыма не шукаць яго паўсюль, бо ён робіць нас тымі, хто мы ёсць. Плод, сабраны з дрэва тварэння, прарастае з глыбінь нашай уласнай душы новым непаўторным дрэвам, якое дае новыя непаўторныя плады паводле яе вобразу і падабенства. У гэтых пладах – нашыя сэнсы, светабачанне, пачуццё красы.

Часам усё адбываецца лёгка і з радасцю, часам – праз боль творчых намаганняў. Але перажыванне таго, як штосьці, што яшчэ нядаўна было толькі эфемернай мыслю, прарыва- ецца скрозь мяжу быцця і нябыту і апынаецца ў нашых руках, змушае пачынаць зноў і зноў.

Бадай, смак гэты падараваны нам, каб мы, творцы, маглі трошкі наблізіцца да самога Творцы. І калі, пакаштаваўшы плод пазнання дабра і зла, мы страцілі рай, то ці не можам з дапамогай плода з дрэва тварэння зноў яго здабыць? Або стварыць?

Гэтая кніга – спроба асэнсаваць самыя розныя грані творчага працэсу і падтрымаць творцаў на іхным складаным і пакручастым, але, безумоўна, надзвычайным і вельмі шчаслівым шляху.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.