Зборнік уключае ў сябе даклады ўдзельнікаў Першага Рэспубліканскага краязнаўчага форуму Беларусі, які адбыўся 12–13 сакавіка 2020 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь у рамках Года малой радзімы. У другім томе змешчаны артыкулы ўдзельнікаў секцый «Экалагічнае краязнаўства і турыстычная дзейнасць», «Асоба ў краязнаўстве: з гісторыі біяграфій беларускіх краязнаўцаў», «Пазашкольнае краязнаўства: вопыт рэгіёнаў» і студэнцкай канферэнцыі «Моладзь і краязнаўства».
Выданне адрасавана навукоўцам, гісторыкам, настаўнікам, студэнтам, школьнікам, краязнаўцам і ўсім зацікаўленым вывучэннем і даследаваннем роднага краю.
Добавить комментарий