Кніга “Пастыр добры зямлі нясвіжскай” прысвечана ганароваму грамадзяніну горада Нясвіжа, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, былому настаяцелю Свята-Георгіеўскага храма Дзімітрыю Пятровічу Хмелю. Асобай гэтага чалавека многія цікавіліся яшчэ пры яго жыцці. Па заказу АНТ для праекта “Прысвячаецца застаўшымся ў жывых” быў зняты дакументальны фільм “Радавы веры” (рэж. С. Кавальчык, 2004 г.), для праграмы “Гаспадар” — фільм “Святар Дзімітрый Хмель” (рэж. В. Гумілеўская, 2010 г.). На рэспубліканскім радыё яму была прысвечана перадача “Святло душы” Л. Мітаковіч. Кніга будзе добрым дапаўненнем да раней сказанага і паказанага.
Добавить комментарий