Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар многіх кніг прозы і публіцыстыкі, а таксама цыкла раманаў «Пры дняпроўская хроніка».
У новую кнігу ўвайшлі аповесць «Валанцёр свабоды», апавяданні «Амулет» і «Партызанская мадонна». Аповесць «Валанцёр свабоды» — гэта гераічная старонка жыцця нашага земляка, які ў маладыя гады паехаў з Заходняй Беларусі ў Аргенціну, дзе ўступіў у Камуністычную партыю, потым ваяваў з фашыстамі ў Іспаніі, актыўны ўдзельнік руху Супраціўлення ў Францыі, праз 17 гадоў вярнуўся на радзіму. Гэта твор пра мужнасць і каханне. Героі апавяданняў — ветэраны вайны, нашы сучаснікі, людзі актыўнай жыцёвай пазіцыі, дзяцінства якіх абпаліла Вялікая Айчынная вайна.
Для шырокага кола чытачоў.
Добавить комментарий