Мастакі малююць партрэты фарбамі, паэты — словамі. Віктар Шніп стварыў галерэю партрэтаў выбітных асоб Беларусі — ад Францішка Скарыны і да нашых знакамітых сучаснікаў: пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў, кнігавыдаўцоў, вядомых у нашай краіне і за яе межамі.
Творы, якія ўвайшлі ў кнігу “Партрэты”, — вынік шматгадовай працы таленавітага майстра — можна смела аднесці да той літаратурнай спадчыны, што застанецца крыніцай духоўнасці для наступнага пакалення. Яны будуць гучаць на святочных мерапрыемствах, прысвечаных беларускай культуры, цытавацца ў захапляльных экскурсіях па шляхах жыцця вядомых людзей, а таксама выкарыстоўвацца ў навучальных установах.
Звязда. Хатняя старонка. Грамадства: Паэтычныя партрэты сучаснікаў і прашчураў малюе Віктар Шніп
Літаратура і мастацтва. Крытыка "ЛіМ": «Партрэты» Віктара Шніпа
Добавить комментарий