У зборнік Тамары Мазур «Пакуль кахаю...» увайшлі лепшыя вершы, напісаныя паэтэсай у розныя перыяды жыцця. У іх — павышаная пачуццёвасць гераіні на звілістым шляху да шчасця.
У першай частцы кнігі асабістае жыццё лірычнай гераіні цесна пераплятаецца з грамадскім, правакуючы яе на своеасаблівую «гульню з лёсам» — адсюль і назва «Лабірынты». Гераіня «Лагоды» спрабуе схавацца ад жыццёвых калізій у інтымным свеце, чэрпаючы сілы ад веры ў дабрыню. У трэцяй частцы «Знічкі шчасця» падсумоўваюцца жыццёвыя ўрокі і замыкаецца кола барацьбы гераіні за права «кахаць і любіць».
Добавить комментарий